Запрашаем на сустрэчу, прысвечаную ўгодкам Белавежскіх пагадненняў

06 снежня 2013 13:32  |  Галоўныя навіны

У чарговую гадавіну падпісання 8
снежня 1991 года Белавежскіх пагадненняў, у выніку якіх Беларусь вызвалілася
з-пад камуністычнага прыгнёту і савецкай акупацыі, Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты запрашаюць на ўрачыстую сустрэчу з былым кіраўніком Вярхоўнага Савету
Беларусі, адным з падпісантам пагадненняў Станіславам Шушкевічам.
 
Сустрэча распачнецца 11 снежня а
18:00 на Чарнышэўскага 3. Падчас яе адбудзецца прэзентацыя беларускамоўнага
выдання кнігі Станіслава Шушкевіча “Маё жыццё, крушэнне і адраджэнне
СССР”. Усе жадаючыя змогуць набыць асобнік кнігі з аўтографам аўтара.
 
Таксама падчас вечарыны МХД
правядзе збор подпісаў супраць размяшчэння ў Беларусі расейскіх ваенных базаў.
Кажа Марына Хоміч, старшыня аргкамітэту МХД:
 
“Падпісаннем Белавежскіх
пагадненняў Беларусь зрабіла вялізны крок да незалдежнасці і вызвалення з турмы
народаў, якой быў СССР. І сёння, калі рэжым адраджае таталітарную савецкую
ідэалогію і ўзвялічвае камуністычных правадыроў, асабліва важна, каб моладзь
ведала сапраўдную гісторыю, у тым ліку і з вуснаў удзельнікаў тых гістарычных
падзей”.

Болей навін