Георгі Дзмітрук: у Беларусі падаўлена прадпрымальніцкая ініцыятыва (фота)

10 снежня 2013 11:27  |  Галоўныя навіны

У Менску адбылася
штогадовая канферэнцыя РГА “Хрысціянская дзелавая ініцыятыва” на тэму
“Дыялог – формула ўзаемаразумення”. Удзел у ёй узялі Тыла Штайнбрынк,
каардынатар “Еўрапартнёры” (Германія), Уладзімір Карагін, старшыня ГА
“Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў”, Дзмітрый Бурлака,
рэктар Расійскай Хрысціянскай Гуманітарнай Акадэміі (Санкт – Пецярбург, РФ), Дзмітрый
Лазута, галоўны рэдактар «Христианская культура» і іншыя.
 
Як адзначыў
старшыня ХДІ, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Георгі Дзмітрук, канферэнцыя прайшла паспяхова. Падчас абмеркавання
сітуацыі ў Беларусі былі адзначаныя некаторыя пазітыўныя зрухі ў краіне ў
пытанні прыцягнення замежных інвестыцый, у прыватнасці, у пытаннях афармлення
ўласнасці і ўмоваў стварэння прадпрыемстваў.
 
“Але гэтага
недастаткова. Беларусь – па-ранейшаму сярод аўтсайдэраў па прыцягненні
інвестыцый”, – падкрэсліў Георгі Дзмітрук. Паводле яго словаў, найбольшыя
вострыя пытанні ў гэтай сферы – падатковы цяжар і дастаткова высокія рызыкі для
інвестараў.
 
“Альтэрнатывы
замежным інвестарам для правядзення мадэрнізацыі ў Беларусі няма. Унутраных рэсурсаў
для яе ва ўладаў зараз няма, і наўрадці яны будуць у будучым, каб можна было
правесці мадэрнізацыю самастойна”, – дадаў сустаршыня БХД.
 
Удзельнікі
канферэнцыі таксама адзначылі цікавасць Беларусі, якая знаходзіцца на стыку
Расеі і ЕС, для партнёраў з Захаду і Ўсходу. У выпадку станоўчых зменаў іміджу
краіны, на іх думку, яна будзе толькі ўзрастаць. “Для нас няважны вектар інвестыцый,
для нас важна, каб яны былі. Перадусім, у малы і сярэдні бізнэс”, –
адзначыў Георгі Дзмітрук.
 
“Улады Беларусі
праводзяць прыватызацыю, але робяць гэта непісьменна. Дый прыняць удзел у ёй
могуць толькі вялікія прадпрыемствы, у той час як у малога і сярэдняга бізнэсу
перспектыў няма”, – лічыць лідар ХДІ.
 
Таксама на
канферэнцыі абмяркоўвалася пытанне маральнасці бізнэсу, якая пакуль не надта
характэрная для Беларусі. “Пакуль бізнэс не будзе ўсведамляць сваёй
адказнасці перад грамадствам, нічога не зменіцца”, – мяркуе Георгі
Дзмітрук.
 
Апроч таго,
удзельнікі канферэнцыі адзначылі малую колькасць лідараў прадпрымальніцтва ў
Беларусі, нежаданне людзей да атрымання практычных ведаў у бізнэсе. “У
Беларусі падаўлена прадпрымальніцкая ініцыятыва. Сітуацыя патрабуе сур’ёзнай
рэстаўрацыі, я б нават сказаў, хірургічнага ўмяшальніцтва”,  – падкрэсліў сустаршыня БХД.

Болей навін