Кіраўніцтва БХД наведала Брусэль (фота)

18 снежня 2013 18:49  |  Навіны

16-17 снежня 2013 года сустаршыні БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі наведалі Брусэль і правялі шэраг сустрэч з еўрапарламентарамі і палітыкамі Еўрапейскай Народнай Партыі (EPP). Пад час сустрэчаў уздымаліся пытанні, звязаныя са складанай сітуацыяй правоў чалавека ў Беларусі, палітычнымі вязнямі.

 

У прыватнасці сустрэчы адбыліся з Эльмарам Брокам (Elmar Brok MEP), старшынёй камітэта па замежным справам Еўрапейскага парламенту, Філіпам Качмарэкам (Filip Kaczmarek MEP), старшынёй дэлегацыі па Беларусі Еўрапарламента, Міхаэлем Галерам (Michael Gahler MEP), Гюннарам Хёкмаркам (Gunnar Hoekmark MEP), Вітаўтасам Ландсбергісам (Vytautas Landsbergis MEP), Міхаэлем Целлерам (Michael Zeller MEP). Таксама Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі сустрэліся з генеральным сакратаром EPP, Антоніо Лопесам-Істурысам (Antonio López-Istúriz).

 
Кіраўніцтва БХД наведала Брусэль (фота)
Кіраўніцтва БХД наведала Брусэль (фота)

Болей навін