Задайце пытаньне Віталю Рымашэўскаму на сайце Радыё Свабода

19.12.2013, 10:40  |  Блог Віталя Рымашэўскага, БХД

У пятніцу, 20 сьнежня, на вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце Радыё Свабода адкажа былы кандыдат у прэзыдэнты, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

 

19 сьнежня споўнілася тры гады з дня апошніх прэзыдэнцкіх выбараў і гвалтоўнага разгону Плошчы — акцыі пратэсту. Але на многія пытаньні грамадзкасьць так і не атрымала вычарпальных адказаў. Ці быў у апазыцыйных кандыдатаў агульны плян на Плошчу? Чым тлумачацца паводзіны розных кандыдатаў пасьля разгрому Плошчы? Якія ўрокі далі выбары 2010 году? Як выглядаюць пэрспэктывы?

 

Задаць пытаньне Віталю Рымашэўскаму можна тут: http://www.svaboda.org/content/interview/25205359.html

Навіны па тэме