Падчас "Стоп-падатку" ў Гародні затрыманы актывіст МХД Мікола Верамеенка

28.12.2013, 12:19  |  Галоўныя навіны, Палітыка

 

Падчас акцыі "Стоп-падатак 2” у Гародні быў затрыманы актывіст Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Мікола Верамеенка. Хлопца павезлі ў пастарунак.

 

"Яго спачатку спынілі і звінавацілі літаральна ў тым, што "ён праехаў у адным і тым жа месцы тры разы”. Пасля, калі ён запытаўся, на якой падставе яго затрымліюць, адказалі, што машына знаходзіцца ў вышуку і трэба пад’ехаць у Гарадзенскую ДАІ", - паведаміў "Радыё Рацыя" бацька затрыманага, актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргей Верамеенка.

 

Мікалая Верамеенку пратрымалі тры гадзіны, як і абяцалі. Перад вызваленнем ён запатрабаваў, каб міліцыянты зрабілі запіс у пратаколе, што яго аўтамабіль не ўдзельнічаў ні ў якім ДТЗ і не знаходзіцца ў вышуку.

 

"Затрымліваў машыну інспектар Грыцкевіч, неспяшаўся складаць пратакол інспектар Дзядзюшка", - адзначыў Сяргей Верамеенка прэсавай службе БХД.

Навіны па тэме