МХД: беларусы павінны ведаць, як размяркоўваюцца бюджэтныя сродкі! (відэа)

03.01.2014, 15:30  |  Галоўныя навіны, Палітыка, Грамадства, Эканоміка, Відэа на сайце

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ў межах барацьбы з карупцыяй і непразрыстасцю выдаткавання бюджэтных сродкаў падводзяць вынікі "Карупцыі-2013".

 

"Мы выступаем супраць карупцыі, за празрыстасць бюджэту, які складаецца з падаткаў насельніцтва, за кантроль грамадзян над выдаткаваннем бюджэтных сродкаў. Людзі павінны ведаць, на што марнуюцца іхныя падаткі, бо без народнага кантролю народ у нашай краіне бяднее, а рэжым багацее", - адзначыла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч.

 

З мэтай інфармавання грамадзян пра тое, куды выдаткоўваюцца грошы грамадзян, МХД прапануе серыю відэаролікаў, якія наглядна дэманструюць прыярытэты рэжыму. Прапануем вашай увазе першы відэаролік:


Навіны па тэме