Запрашаем на прэс-канферэнцыю БХД

16 студзеня 2014 15:52  |  Галоўныя навіны

Запрашаем на
прэс-канферэнцыю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якая адбудзецца ў
панядзелак, 20 студзеня, па адрасе Чарнышэўскага 3. Пачатак а 12-й гадзіне.

 

У
прэс-канферэнцыі ўдзельнічаюць сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі,
адказны сакратар Дзяніс Садоўскі і лідар Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына
Хоміч.

 

Падчас
прэс-канферэнцыі будуць агучаныя вынікі працы за 2013 год, вынікі этапу
вылучэння прамоўцаў БХД падчас мясцовай кампаніі 2014 году, а таксама планы БХД
і МХД на бліжэйшы час.

Болей навін