МХД: навука ці палацы? (відэа)

21.01.2014, 14:01  |  Галоўныя навіны, Палітыка, Грамадства, Эканоміка, Відэа на сайце

Прадстаўляем вашай увазе чарговае відэа, прысвечанае антыкарупцыйнай кампаніі Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў, адна з мэтаў якой - зрабіць празрыстым і рацыянальным выдаткоўванне бюджэтных сродкаў уладамі.

 

У прыватнасці, у роліку адзначаецца, што бюджэтам краіны ў 2013 годзе было выдаткавана 760 млрдрублёў на фундаментальныя навуковыя даследванні, у той час як на "Палац Незалежнасці" з бюджэту пайшло 962 млрд рублёў. "Вы павінны ведаць, як размяркоўваюцца бюджэтныя сродкі ў Беларусі!" - гаворыцца ў відэазвароце.

 

Нагадаем, з мэтай інфармавання грамадзян пра тое, куды выдаткоўваюцца грошы грамадзян, МХД прапануе серыю відэаролікаў, якія наглядна дэманструюць прыярытэты рэжыму.

 

"Мы выступаем супраць карупцыі, за празрыстасць бюджэту, які складаецца з падаткаў насельніцтва, за кантроль грамадзян над выдаткаваннем бюджэтных сродкаў. Людзі павінны ведаць, на што марнуюцца іхныя падаткі, бо без народнага кантролю народ у нашай краіне бяднее, а рэжым багацее", - адзначыла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч.

 


Навіны па тэме