У Валожыне жанчыну пагрозамі змусілі выйсці з ініцыятыўнай групы прамоўцы БХД

21 студзеня 2014 16:06  |  Палітыка

У Валожыне
мясцоваму грамадскаму актывісту, прамоўцу Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падчас
мясцовай кампаніі Георгію Каржанеўскаму адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай
групы.

 

Падставай для
гэтага стала заява жанчыны з яго ініцыятыўнай групы, што Георгі Каржанеўскі быццам
бы прымусіў яе ўвайсці ў сваю ініцыятыўную групу. Пры гэтым у самога актывіста
ёсць дадзеныя, якія неабходныя для рэгістрацыі групы і якія запісаныя рукой
гэтай жанчыны, што пацявярджае тое, што ў ініцыятыўную групу яна ўвайшла
добраахвотна. Такія заявы актывіст лічыць вынікам ціску ўладаў на жанчыну.

 

Заява жанчыны аб
прымусе датуецца 15 студзеня, але Георгію Каржанеўскаму паведамілі пра гэта
толькі 17 стуудзеня. Ягоныя довады і прапановы ўключыць у склад ініцыятыўнай
групы замест яе адной двух іншых чалавек на рашэнне камісіі не паўплывала.

 

22 студзеня
Георгі Каржанеўскі збіраецца ў Менск, каб даказаць незаконнасць сваёй
нерэгістрацыі. “Даказаць, што яны аферысты і падманшчыкі”, – сказаў
ён.

Болей навін