Кіраўніцтва БХД і МХД перадало зварот у амбасаду Украіны (фота)

24 студзеня 2014 07:41  |  Галоўныя навіны

Кіраўніцтва Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Маладых Хрысціянскіх
Дэмакратаў у складзе Віталя Рымашэўскага, Марыны Хоміч і Вольгі Кавальковай 23
студзеня перадалі зварот у амбасаду Украіны ў Менску ў сувязі з сітуацыяй у
Кіеве.

Таксама Віталь Рымашэўскі, Марына Хоміч і Вольга Кавалькова ўсклалі кветкі
да помніка Тарасу Шаўчэнку, стаячыя ля якога міліцыянты перапісалі іх дадзеныя.

Тэкст звароту

“Беларускія хрысціянскія дэмакраты выказваюць спачуванні з нагоды трагедыі,
якая адбываецца зараз у Кіеве, з нагоды загінулых, зніклых і катаваных людзей.

Захапляючыся мужнасцю ўкраінскага народу ў змаганні з дыктатурай, якая
накрывае Ўсходнюю Еўропу, мы выказваем павагу і пашану ўкраінскаму народу.

Разам з тым, Беларускія хрысціянскія дэмакраты абураныя дзеяннямі рэжыму
Віктара Януковіча, на якім ляжыць уся адказнасць за сілавое абвастрэнне
сітуацыі, за загіблых і параненых людзей. Мы заклікаем украінскія ўлады спыніць
гвалт, адмяніць новапрынятыя рэпрэсіўныя законы і распачаць сапраўдныя перамовы
з грамадствам па пошуках шляху выйсця з крызісу.

Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя таксама выказвае заклапочанасць у сувязі з інфармацыяй пра гібель у
Кіеве грамадзяніна Беларусі Міхаіла Жызнеўскага і параненні беларускага
журналіста Васіля Фядосенкі. Мы патрабуем неадкладнага і аб’ектыўнага расследвання
гэтых фактаў і тэрміновага пакарання вінаватых, а таксама прыняцця канкрэтных
дзеянняў па забеспячэнні бяспекі ва Украіне грамадзян Беларусі.

Мы перакананыя, што большасць
беларусаў сёння салідарныя з ўдзельнікамі змагання за незалежнасць Украіны.

Слава Украіне! Героям слава!”

Болей навін