Спадзевы на цуд

27 студзеня 2014 09:51  |  Блог Маргарыты Тарайкевіч

Захапляюся
людзьмі, якія не баяцца стрэлаў, якія гатовыя рашуча аддаць жыццё за сваю (і не
толькі сваю…) краіну.

 

Гэта не першы
раз, калі захапленне выклікаюць людзі, чые дзеянні лічу памылковымі…

 

І калі захапленне
храбрасцю людзей змяшваецца з болем. Бо разумею, што для многіх актывістаў
некаторыя іх суайчыннікі зрабіліся не людзьмі, а толькі бязлікімі ворагамі.
Разумею, што ў падраздзяленнях кшталту “Беркута” падборка людзей спецыфічная;
дый, на жаль, сама не магу пахваліцца здольнасцю стрымліваць нянавісць… Але ж
я не асуджаю, а толькі крытыкую, і не эмоцыі, а схемы менталітэта.

 

Кактэйлі Молатава
на Майдане – царскі падарунак для ўраду Януковіча. Бо гвалт і бойкі – гэта
мова, на якой ураду значна лягчэй размаўляць. Гвалтоўныя дзеянні – гатовая
санкцыя на прымяненне сілы. А там лягчэй і маніпуляваць грамадскай свядомасцю,
выкарыстоўваючы аргументы кшталту “яны першыя пачалі”, “а што рабіць” і г.д.

 

Што здарылася?
Падаецца, бываюць сітуацыі, калі, зрабіўшы ўсё магчымае са свайго боку, варта
проста пачакаць. А маладыя рашучыя людзі хочуць хуткіх вынікаў…

 

Падзеі ва Ўкраіне
бурляць, непрадказальныя як сам чалавечы фактар; час ад часу сітуацыя
разварочваецца на ўсе 180 градусаў. Зараз яны пачалі разварочвацца ў жахлівы
бок, у бок экстрэмізму і нянавісці.

 

Падчас украінскіх
падзеяў ўжо адбыўся адзін цуд. Маю на ўвазе ноч на 11 снежня, спробу разгону,
калі ў цэнтр Кіева падцягваліся войскі, калі пачаліся спробы выціснуць дэманстрантаў;
людзі не аказвалі гвалтоўнага супраціву, але не адступалі колькі было сілы дый
маліліся, – і астатняе давяршыў цуд; адсутнасць загаду на жорсткі разгон ці
яшчэ нейкія фактары, якія паўплывалі на вынік у тую ноч, я лічу за кампаненты
гэтага цуду…

 

Шчыра спадзяюся,
што адбудзецца яшчэ адзін цуд – што пратэст зноў зробіцца мірным. Што народ не
адступіць, што Майдан выстаіць, – але ня будзе і гвалту. З боку дэманстрантаў.
Так, экстрэмісцкія дзеянні з боку дэманстрантаў мяне турбуюць больш, чым агідныя
паводзіны спецвойскаў – бо хацелася б, каб на баку дэманстрантаў заставалася
праўда.

 

Сама не гарантую,
што не збегла бы, толькі пабачыўшы шэрагі амапаўцаў ці “беркутаў”.
Але ж наконт падзеяў ва Ўкраіне – працягваю спадзявацца на цуд.

 

 

 

P.S. Паводзіны
некаторых прадстаўнікоў духавенства
http://www.pravoslavie.ru/jurnal/67767.htm
http://www.pravoslavie.ru/news/67764.htm і акцыя жанчын
http://www.svaboda.org/content/article/25241059.html узмацняюць гэты спадзеў…
Калі ж хто лічыць за прыніжэннем станавіцца на калені – хай сам паспрабуе
паўтарыць падобную акцыю, ці проста ўзгадае, што пазначаныя жанчыны прасілі не
за сабе.

 

P. P. S. Дарэчы,
калі хто ведае, – падкажыце: якія з лідэраў, актывістаў і арганізацый
украінскай апазіцыі найбольш прынцыпова прытрымліваюцца мірнага характару
пратэсту?

Болей навін