БХД смуткуе з прычыны смерці Генадзя Грушавога

28.01.2014, 14:24  |  Навіны » Грамадства

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выказвае шчырыя спачуванні сваякам і блізкім выбітнага беларускага дзеяча Генадзя Грушавога ў сувязі з яго смерцю. Генадзь Грышавы быў адным з лідараў беларускага нацыянальнага Адраджэння, адным з ініцыятараў аднаўлення Хрысціянскай Дэмакратыі на Беларусі. Вечная яму памяць і супакой!

 

Даведка Радыё "Свабода":

 

Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў горадзе Менску.

 

Скончыў філязофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту;

 

Доктар філязофскіх навук, прафэсар Інстытута сучасных ведаў (Менск).

 

Адзін з арганізатараў і актыўных удзельнікаў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (1988-1989).

 

Старшыня Праўленьня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня (пры заснаваньні — дабрачыннага фонду) «Дзецям Чарнобыля» (з 1989).

 

Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня (1990-1995), сябра Камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, Камісіі па заканадаўству, сябра фракцыі БНФ; дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня (1995-1996).

 

Старшыня Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі (1996-1999).

 

Каардынатар Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі (1997).

 

Арганізатар Моладзевага хрысьціянска-сацыяльнага саюза, больш як 70 груп самадапамогі, сеткі моладзёвых сацыяльных цэнтраў «Майстэрня будучага» ў розных рэгіёнах Беларусі (з 1997), сустаршыня грамадзянскага камітэта «Выбар-2001» (2000-2001).

 

Сябра каардынацыйнай рады Міжнароднага бюро міру (Жэнэва).

 

Фонд «Дзецям Чарнобыля» за гады сваёй працы дапамог больш як 2 мільёнам жыхароў Беларусі, больш за 160 тысяч дзяцей былі накіраваны на рэабілітацыю і аздараўленьне ў многія краіны сьвету.

Навіны па тэме