Сямейны падрад па знішчэнні жывёл

29 студзеня 2014 15:34  |  Грамадства

Мінскае прадпрыемства “Фаўна горада”, як вядома, з’яўляецца не прытулкам для хатніх жывёл, а месцам, дзе іх забіваюць. Газета “Друзья животных” паведаміла кур’ёзны факт, што лаўцом бяздомных сабак і катоў з’яўляецца сын дырэктара прадпрыемства. Толькі яму выдаецца забаронены сродак “Дзіцілін”, ад якога злоўленыя гінуць у муках.
Сямейныя падрады, як бачым, бываюць розныя…
Да ведама: У Чэхіі бяздомных жывёл няма. Там прыняты законы, якія абараняюць правы ўсіх жывёл, здольных адчуваць боль. Дзяржаўныя прытулкі могуць быць прымацаваны да паліцэйскіх участкаў, за кошт якіх і ўтрымліваюцца.
У Польшчы таксама дзейнічае закон у абарону жывёл, уведзены абавязковы аднапрацэнтны падатак з грамадзян, існуе самы вялікі ў Еўропе прытулак.
У Германіі прызнана прафесія “абаронца жывёл”, можна наняць адваката для шарыкаў і мурак. Штраф за выкінутую жывёлу – 25 тысяч еўра.

Болей навін