Валожынскаму актывісту канчаткова адмовілі ў рэгістрацыі

30 студзеня 2014 14:02  |  Палітыка

Валожынскаму
актывісту, прамоўцу Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падчас мясцовай кампаніі
Георгію Каржанеўскаму канчаткова адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Пра
гэта яму паведамілі ў ЦВК.

 

Нагадаем, што
падставай для гэта стала заява
жанчыны
з яго ініцыятыўнай групы, што ён быццам бы прымушаў яе уступіць у
яго ініцыятыўную групу. У раённай камісіі яму пра гэта паведамілі праз два дні
пасля паступлення заявы. Пры гэтым у рашэнні раённай камісіі пра нерэгістрацыю
напісанае няправільнае імя па бацьку жанчыны, але ўсе гэтыя довады на ЦВК не
падзейнічалі.

 

Георгі
Каржанеўскі таксама паведаміў, што ён за дзень да адмовы вельмі рэзка выступаў
перад прадстаўнікамі ўлады супраць забруджвання мясцовай рэчкі. Актывіст
таксама вядомы сваім змаганнем за аднаўленне мясцовага стадыёну ,
патрабаваннямі рэабілітацыі ахвяр камуністычнага тэрору.

 

“Гульня
нячыстая, па іхных правілах. Далей застаецца толькі суд, іншага выйсця
няма”, – адзначыў актывіст.

Болей навін