Больш за 500 тысяч чалавек пратэставалі супраць аднаполых шлюбаў у Парыжы

03.02.2014, 14:30  |  Навіны » Свет

У цэнтры Парыжа ў нядзелю, 2 лютага, прайшла масавая дэманстрацыя за адмену закона аб аднапольных шлюбах. Па дадзеных арганізатараў у дэманстрацыі прынялі ўдзел 500 тысяч чалавек.

 

Апошнія акцыі пратэсту такога маштабу праходзілі ў французскай сталіцы ў траўні мінулага года, пасля прыняцця ўрадам закона, які дазваляе аднаполым парам пабрацца шлюбам.

 

Цяперашні пратэст выкліканы палемікай аб увядзенні ў школах дысцыпліны пад назвай "тэорыя полу" і дэбатамі з нагоды неабходнасці змяніць закон, які забараняе насіць мусульманскі хіджаб у дзяржаўных установах.

 

Удзельнікі парыжскай дэманстрацыі неслі плакаты "Сям'я, адукацыя, салідарнасць, годнасць", а таксама з лозунгамі, якія крытыкуюць прэзідэнта Францыі і міністра асветы.

 

Акрамя цэлага шэрагу грамадскіх арганізацый, у ліку ўдзельнікаў акцыі пратэсту былі прадстаўнікі правацэнтрысцкай і праварадыкальнай апазіцыі.

 

Па маршруце праходжання антыўрадавай працэсіі ў Парыжы патрулявалі каля паўтары тысячы паліцыянтаў і жандармаў. Інфармацыі аб інцыдэнтах не паступала.

Крыніца: Korrespondent.net/

Навіны па тэме