Верыць у апанента

04 лютага 2014 09:53  |  Блог Маргарыты Тарайкевіч

Кажуць, калі
чалавека чатыры разы назваць свіннёй – на пяты ён зарохкае.

Януковіч яшчэ не
“зарохкаў” настолькі, наколькі яго абзываюць…

 

У дзіўную
сітуацыю трапіў чалавек: калі ён робіць што дрэннае – лічаць за сволач і дыктатара;
але ж калі робіць нешта лепшае (прабачце, але выказваюся паводле
пра-майданаўскай пазіцыі, якую падзяляю), калі йдзе на саступкі, то… таксама
называюць дыктатарам і мяркуюць, што ўсё гэта толькі пад ціскам…

 

Ціск ціскам, але
Януковіч праўда не зрабіў многа зла, якое тэарэтычна мог бы зрабіць. Ён не
ўхваліў жорсткія дзеянні беркутаўцаў. Ён пакуль не паддаўся на заклікі ўвесці
надзвычайны стан ці паклікаць расійскія войскі… Ці толькі справа ў страху, у
іміджы і ў ціску? Чаму мы прыпісваем яму толькі такія матывацыі? А можа, ён і
праўда не гатовы да жорсткасці? Ці НЕ
НАСТОЛЬКІ гатовы?..

 

Згодная з
жартаўлівым выказваннем, што да людзей трэба ставіцца як да катоў: не нагадзіў
– ўжо малайчына. Януковіч калі і нагадзіў, то… не настолькі, наколькі мог бы.

 

Спадзяюся, што ён
вырашыць ў адстаўку. І спадзяюся, што Клічко і некаторыя іншыя лідары ды ўвесь
Майдан яму за гэта моцна ПАДЗЯКУЮЦЬ, УХВАЛЯЦЬ і выкажуць ПАВАГУ!..

 

Шкада, калі ён
зробіць гэта з тае матывацыі, што не захоча крыві, – а гэта ні на грам не
ацэняць. Калі так ставіцца – то гэтым можна толькі перашкодзіць чалавеку
прыняць рашэнне. Цяжка, калі правільныя ўчынкі не ўхваляюцца…

 

Гандзі вучыў
паважаць апанента, заўсёды верыць у ягоныя лепшыя пачуцці і матывацыі, і яшчэ –
заўсёды даваць апаненту магчымасць захаваць твар…

 

Спадзяюся, што
дэмакратычна настроеныя беларусы і ўкраінцы азнаёмяцца з ідэямі мірнага
супраціву паводле М. Гандзі і М.Л. Кінга. Што беларускі і ўкраінскі
нацыянальныя рухі будуць усё больш набываць тую паважлівую высакароднасць, якую
праявілі Гандзі, Кінг і іхнія адзінадумцы.

 

…Будзьма
маліцца за ўкраінцаў. Прынамсі, за тых, хто паранены, хто ў небяспецы… на
любым з бакоў. Ну і заўсёды ёсць мажлівасць дапамагчы якімсьці чынам. Вось
напрыклад:

 

Болей навін