Павал Севярынец наведаў Браслаў, Друю, Глыбокае і Полацк

07.02.2014, 18:29  |  Навіны » Палітыка

У рамках мясцовай кампаніі 2014 году сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец 6 лютага наведаў гарады Зхаодняй Віцебшчыны. Разам з ім у паездцы ўдзельнічалі сябар БХД Анатоль Кісель і сябар Нацыянальнай Рады БХД, журналіст Кастусь Шыталь.

 

У Браславе адбылася сустрэчы з маладымі беларускамоўнымі актывістамі. У Друі хрысціянскіх дэмакратаў перапынілі памежнікі, якія доўга правяралі дакументы і даглядалі машыну (прычым мясцовыя жыхары заступіліся за прыезджых).

 

У Глыбокім адбылася сустрэча з грамадскасцю, дзе абмяркоўвалася тэма альтэрнатыўнага ўраду Глыбоцкага раёну, а ў Полацку прайшла сустрэча для актывістаў Полацку і Наваполацку, якія ўдзельнічаюць у кампаніі.

 

Нагадаем, Павал Севярынец 5 лютага наведаўмястэчкі Мёры, Паставы і Шаркаўшчына ў Віцебскай вобласці.

Навіны па тэме