Кастрычніцкі РАУС узбудзіў справу супраць Віталя Рымашэўскага

РАУС Кастрычніцкага раёна Менска ўзбудзіў справу ў дачыненні да сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага.
Справа ўзбуджаная за пікет, фармальны ініцыятар яе ўзбуджэння - рэктар Беларускага дзяржаўанага ўніверсітэту культуры і мастацтва Юры Бондар, які балатуецца ў Менскі гарсавет.
Нагадаем, што гэта не першая справа, ўзбуджаная ў дачыненні да Віталя Рымашэўскага падчасэ мясцовай кампаніі. Раней ён атрымаў штраф у 15 базавых велічыняў за удзел у пікеце каля Камароўкі 2 лютага.