Таццяна Севярынец і Алена Шабуня патрабуюць прыцягнуць да адказнасці сябраў выбаркамаў

27.02.2014, 12:33  |  Навіны » Палітыка

Прамоўцы аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" ў Віцебску Таццяна Севярынец і Алена Шабуня, якім на падставе сфабрыкаваных выбаркамамі пратаколаў адмовілі ў рэгістрацыі, падалі скаргі ў гарадскую пракуратуру і ЦВК.

 

У іх яны просяць прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні выбарчага заканадаўства і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама адмяніць незаконныя рашэнні аб іх нерэгістрацыі.

 

Нагадаем, жыхары Віцебску, якія падпісаліся за прамоўцаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таццяну Севярынец і Алену Шабуню, пацвярджаюць сапраўднасць сваіх подпісаў, якія ў выбарчай камісіі прызналі нібыта несапраўднымі, і кажуць, што іх падманулі сябры выбарчых камісій.

Навіны па тэме

Фото юзера Таццяна Севярынец
Не просім а ПАТРАБУЕМ!