Бабуля Яўгена Васьковіча: дзякуй вам, нізкі паклон!

05.03.2014, 11:46  |  Навіны » БХД

Бабуля палітвязня, сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Васьковіча Тамара Уладзіміраўна падзякавала ўсім неабыякавым людзям за салідарнасць з яе ўнукам.

 

Яна выказала падзяку за дасланыя Яўгену лісты падтрымкі, за правядзенне вечарыны ў дзень яго нараджэння ў Бабруйску, а таксама за матэрыяльную дапамогу, якую атрымалі сваякі палітвязня.

 

"Дзякуй вам вялікі! Нізкі паклон!" - адзначыла Тамара Уладзіміраўна.

Навіны па тэме