У Магілёве засакрэцілі імя старшыні ўчастковай камісіі

18.03.2014, 11:14  |  Навіны » Палітыка

У Магілёве 17 сакавіка на выбарчым участку № 69 сакратарка ўчастковай камісіі ўчыніла скандал, не жадаючы назваць імя і прозвішча старшні камісіі. Пра гэта паведаміла актывістка аргкамітэту БХД Таццяна Шамбалава, якая акрэдытавалася на ўчастку.

 

Паводле яе словаў, пасля таго як намесніца старшыні каміссіі запісала ўсе неабходныя дадзеныя, яна запыталася ў яе пытаюся прозвішча старшыні каміссіі, каб падаць прапанову пра парадак падліку галасоў. У гэты момант сакратарка (!) каміссіі заявіла, што камісія ніякіх звестак не дае і ледзьве не ўчыніла скандал, хаця намесніца старшыні збіралася адразу ўсё сказаць.

 

Потым сакратарка выйшла, і, вярнуўшыся, сказала намесніцы старшыні: "Прозвішча старшыні мы можам сказаць".

 

"Пачатак цырку галоснасьці выбараў", - адзначае Таццяна Шамбалава.

Навіны па тэме