Кангрэс ЗША сочыць за сітуацыяй на Беларусі (фота)

20.03.2014, 12:28  |  Свет, Палітыка

Падзеі на Украіне апошнім часам цалкам прыцягнулі ўвагу сусветнай супольнасці і Кангрэсу ЗША ў тым ліку. Шмат хто з сябраў Кангрэсу па іншаму паглядзеў на важнасць Беларусі, яе незалежнасці і дэмакратыі для агульнаеўрапейскай бяспекі.

 

З верасня 2013 года па сакавік 2014 года Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы правяло болей за 60 сустрэчаў з Кангрэсменамі ЗША або іх памочнікамі, якія адказваюць за знешнюю палітыку ЗША.

 

Алёна Халадзіліна: Я каардынавала візіты ў кангрэс ЗША і займалася арганізацыяй сустрэч.

 

Таццяна Іршына: Праца арганізацыі была сканцэнтравана ў тых штатах ЗША, дзе пражывае найбольш беларусаў. Маёй задачай было распавесці кангрэсменам Нью-Ёрку пра ціск, які ладзіцца на Беларусі на апазіцыйныя партыі. Гісторыя пра лёсы, зламаныя дыктатурай, інфармацыя пра тое, што адбываецца на Беларусі з першых вуснаў, заўсёды запатрабаваная.

 

Кацярына Крычаўцова: У складзе дэлегацый ЗБМА я неаднаразова наведвала Вашынгтон для сустрэч з кангрэсменамі і іх памочнікамі. Трэба разумець, што Беларусь - гэта адносна невялікая краіна, і каб прыцягнуць увагу да яе праблемаў, амерыканскія законатворцы павінны бачыць вялікую колькасць выбаршчыкаў, якія ў гэтым зацікаўленыя.

 

Валерыя Шалемава: Дзякуючы працы арганізаціі за азначаны перыяд да Дзяржсакратара Кэрры і прэзідэнта Абамы пачалі прыходзіць першыя звароты кангрэсменаў з патрабаванням быць больш актыўнымі у беларускім пытанні.

 

Вынікам працы ЗБМА стала тое, што старшыня ЗБМА і прадстаўнікі арганізацыі запрошаныя прыняць удзел у слуннях Хельсінскай Камісіі Амерыканскага Кангрэсы па правах чалавека. Слуханні будуць прысвечаныя Беларусі і адбудуцца 25 сакавіка 2014 года ў Кангрэсе ЗША.

 

на фота сустрэча з кангрэсменам Хакімам Джэфрысам (Нью-Ёрк) 17 кастрычніка 2013. 

 


Кангрэс ЗША сочыць за сітуацыяй на Беларусі (фота)
Кангрэс ЗША сочыць за сітуацыяй на Беларусі (фота)

 

Навіны па тэме