У Бабруйску прамоўцу БХД вынеслі папярэджанне

22.03.2014, 13:44  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Бабруйску вынесена папярэджанне прамоўцу аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" па Горкаўскай выбарчай акрузе № 8 Святлане Грыцэнцы вынесенае папярэджанне.

 

Афіцыная прычына - размяшчэнне агітацыйных матэрыялаў у недазволеных месцах. Прамоўца аргкамітэту БХД гэты факт прызнае, але адзначае разам з тым, што на тэрыторыі ўсяго Ленінскага раёна Бабруйска вылучаныя толькі два месцы, дзе можна змяшчаць агітацыйныя матэрыялы, прычым знаходзяцца яны па-за тэрыторыяй выбарчай акругі Святланы Грыцэнкі.

 

Паводле яе словаў, выбаршчыкі вельмі абураныя вынясеннем папярэджання і абяцаюць заваліць скаргамі ўстанову, якая фармальна ініцыявала яго вынясенне.

Навіны па тэме