Таццяна Севярынец - ЦВК: я сталы чалавек, што Вы мне тыкаеце?

22.03.2014, 18:17  |  Навіны » Палітыка

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" ў Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец напісала скаргу ў ЦВК на смс-рассылку з заклікам прыйсці на выбары.

 

У скарзе Таццяна Севярынец патрабуе ад ЦВК прабачэння за выкарыстанне яе нумару тэлефону ў непатрэбных мэтах і за заклік яе да таго, у чым яна ўдзельнічаць не збіраецца.

 

Апроч таго, яна падкрэслівае, што яна сталы чалавек, і смс-"тыканне" да сябе лічыць непрымальным.

 

Да таго ж Таццяна Севярынец просіць паведаміць, за якія грошы рассылаюцца гэтыя смс-паведамленні.

Навіны па тэме