У ЦВК, пракуратуру і міліцыю накіраваныя скаргі на затрыманне Садоўскага

23 сакавіка 2014 12:10  |  Галоўныя навіны

У Цэнтральную
выбарчую камісію, пракуратуру і РУУС Кастрычніцкага раёна Менска, а таксама ў
Кастрычніцкую раённую камісію накіраваныя скаргі на затрыманне адказнага
сакратар аргкамітэту БХД, нацыянальнага каардынатара кампаніі “Права
выбару” Дзяніса Садоўскага.

 

У скаргах
адзначаецца, што на выбарчым участку № 53 ён знаходзіўся як давераная асоба кандыдата
ў дэпутаты Максіма Гацака згодна з п. 2 арт. 76 Выбарчага кодэксу Рэспублікі
Беларусь і “Дапаможнікам для сябраў участковых выбарчых камісій па выбарах
дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага
склікання”.

 

“Разам з тым
старшыня ўчастковай камісіі ў парушэнне выбарчага заканадаўства яго на ўчастак
не пускаў, а затым і ўвогуле выклікаў міліцыю, абвінаваціўшы давераную асобу ў
дробным хуліганстве. Дадзены факт я лічу фактам палітычнага пераследу ў
дачыненні да мяне і маіх давераных асобаў і патрабую неадкладнага вызвалення
маёй даверанай асобы Садоўскага Дзяніса Вадзімавіча”, – гаворыцца ў скарзе
Максіма Гацака.

Болей навін