У Менску заўважаныя каруселі

23.03.2014, 19:59  |  Навіны » Палітыка

У Менску на 47-м участку 19-й Чкалаўскай акругі заўважаныя каруселі, паведамляюць назіральнікі кампаніі "Права выбару".

 

Калі на ўчастку амаль не было людзей, раптам з'явіліся 10-15 мужчынаў у касцюмах і гальштуках, якія ўвесь час пераміргваліся паміж сабой. Перад іх з'яўленнем прадстаўнікі ўчастковай камісіі заўважна нерваваліся.

 

Апроч таго, адзін з іх гэтых мужчынаў на ганку перагаворваўся са старшынёй камісіі. Пакуль гэтая група была на ўчастку, перад ім прыпаркаваліся два мінівэны, на якіх, падазрае назіральнік, і прыехалі мужчыны ў гальштуках.

Навіны па тэме