Менск, Чыгуначная акруга: назіральніка выгналі пры падліку галасоў (абнаўляецца)

24 сакавіка 2014 00:17  |  Палітыка

У Менску на 58-м
участку Чыгуначнай акругі
праз 5-10 хвілін пасля пачатку падліку галасоў быў
пазбаўлены акрэдытацыі назіральнік ад аргкамітэту БХД Вадзім Маеўскі за спробу
фіксацыі працэсу падліку на фота.

 

Апроч таго, было
вынесена і папярэджанне другому назіральніку кампаніі “Права выбару”.

 

Падчас падіку
галасоў назіральнікаў аддзялілі ад стала камісіі шэрагам крэслаў, а дырэктар
75-й гімназіі асабіста закрываў прагляд назіральніку.

 

Дадзеныя
галасавання па ўчастку: датэрмінова – 1082 чалавекі, на даму – 12, у дзень
выбраў – 206 (207 у назіральнікаў), усяго атрымалі бюлетэняў – 1288
(прагаласавалі – 1287).

 

54-ы ўчастак: у дзень галасавання прагаласавала 77 чалавек

 

У Менску на 54-м участку Чыгуначнай акругі паводле афіцыйных дадзеных у дзень галасавання прагаласавала толькі 77 чалавек, тады як датэрмінова прагаласавала 1289 чалавек.

 

Усяго атрымана бюлетэняў 1380, прагаласавала чалавек – 1379. На даму паводле афіцыйных дадзеных прагаласавала 13 чалавек, хаця назіральнік бачыў як з адпаведнай скрыні выпалі толькі два бюлетэні.

 

55-ы ўчастак: адзін
бюлетэнь на дваіх?

 

Назіранне на 55-м
участку таксама праходзіла з перашкодамі, а на назіральніка кампаніі
“Права выбару” пагражалі скласці пратакол. Паводле афіцыйных дадзеных
на ўчастку з 2653-х выбарцаў атрымалі бюлетэнь 1458, а прагаласавалі – 1457.

 

Датэрмінова
прагаласавалі 523 чалавекі (афіцыйныя дадзеныя), а на месцы жыхарства – 15, пры
тым што бюлетэняў на гэты від галасавання было вылучана 7(!). Магчыма, людзі
галасавалі па двое ў адным бюлетэні.

 

Апроч таго, рэзка
разыходзяцца афіцыйныя лічбы ў дзень галасавання: назіральнікі налічылі 555
чалавек, камісія – 919. Адкуль узяліся яшчэ 364 выбрашчыкі невядома.

57-ы ўчастак –
339 чалавек на даму

 

А вось на 57-м
участку, паводле афіцыйных дадзеных, з 1381 аднаго зарэгістрававанага
выбаршчыка 747 атрымалі бюлетэні (прагаласавалі 746). З гэтай лічбы 339 (!)
чалавек прагаласавалі на даму, а 256 – датэрмінова. У дзень выбараў камісія
налічыла 151 выбаршчыка, назіральнік – 142-х.

 

Пры гэтым у
камісіі адмову прадставіць пра колькасць зарэгістраваных выбаршчыкаў і тых, хто
хацеў галасаваць на даму, аргументавалі тым, што старшыня камісія ў асноўны
дзень галасавання не меў адпаведных звестак, у тым ліку пра агульную колькасць
выбаршчыкаў на ўчастку.

 

 

Падобная з 55-м сітуацыя і на 53-м участку. Тут у дзень галасавання паводле дадзеных назіральнікаў прагаласавалі 480 чалавек, тады як камісія налічыла 717 выбаршчыкаў. Якім чынам прагаласвалі 237 чалавек, застаецца загадкай.

Болей навін