Прадстаўнік БХД абраны дэпутатам

24.03.2014, 13:28  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Прамоўца аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Валер Білібуха, які шмат увагі надзяляў абароне інтарэсаў грамадзян падчас вынішчэння ўладамі сялянскіх гаспадарак пад выглядам барацьбы з АЧС, абраны дэпутатам.

 

Валер Білібуха, які балатаваўся па Жычынскай акрузе ў Першамайскі сельсавет Бярозаўскага раёну, атрымаў перамогу як на датэрміновым галасаванні, так і на галасаванні па хатах і ў асноўны дзень галасавання.

 

На пытанне, якія планы на дзейнасць у якасці дэпутата, Валер Білібуха адказаў: "Працаваць, абараняць інтарэсы грамадзян і выконваць іх патрабаванні".

Навіны па тэме