З Днём Волі!

25 сакавіка 2015 02:28  |  Галоўныя навіны

Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх беларусаў і грамадзян Беларусі з 96-й
гадавінай абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі!

 

Няглядзячы на
тое, што праіснавала БНР нядоўга, Беларусь была падзеленая на кавалкі, а многія
дзеячы БНР былі ці рэпрэсаваныя, ці скончылі жыццё на эміграцыі, абвяшчэнне
незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі стала адной з галоўных падзеяў
гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя.

 

Трэцяй устаўной
граматы дзеячы БНР упершыню заявілі на ўвесь свет аб утварэнні новай палітычнай
нацыі – беларусаў і іх праве на самавызначэнне. Упершыню за доўгі перыяд
Беларусь стала незалежнай і выйшла з-пад акупанцкага ярма. Упершыню за доўгі
час беларуская мова зноў стала дзяржаўнай, а да ўлады ў краіне прыйшлі не
замежныя прызначэнцы, а мясцовы люд.

 

Важнасць 25
сакавіка 1918 году прызналі і расейскій бальшавікі, якія былі вымушаныя пайсці
на стварэнне хоць і марыянеткавай, хоць і камуністычнай, але беларускай
дзяржавы.

 

Дзеячы Беларускай
Народнай Рэспублікі таксама адзначылі важнасць адыходу Беларусі ад Расеі, якая
пад любой назвай як то СССР, ці Расейскай Федэрацыі ўсё адно застаецца
імперыяй, якая не прымае незалежнасці сваіх суседзя: Беларусі, Украіны і іншых.

 

Запрашаем Вас
адзначыць Дзень волі ўдзелам у сумесных акцыях па ўсёй Беларусі і перадусім у
Менску, каб паказаць усім, што беларусы годныя таго, каб людзьмі звацца.
Нагадаем, што акцыя ў Менску распачнецца 25 сакавіка а 18-й гадзіне ля
кінатэатру “Кастрычнік”.

 

Жыве Беларусь!
Жыве з Богам!

Болей навін