Дрэнная вада ў Менску: Менчукі супраць Менгарвыканкам, рашэнне суду а 15.30

28 сакавіка 2014 14:42  |  Галоўныя навіны

У Маскоўскім
судзе Менска 28 сакавіка праходзіць судовае паседжанне па позве жыхароў гораду
супраць гарадскіх уладаў з прычыны дрэннай якасці пітной вады і адмовы ўладаў
ад праядзення грамадскіх слуханняў.

 

На працэсе
прысутнічаюць не толькі пазоўнік, адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс
Садоўскі ды прадстаўнікі Менгарвыканкаму, але і актывісты кампаніі “Наша
Кунцаўшчына” і проста неабыякавыя
грамадзяне – разам каля 20 чалавек.

 

Дзяніс Садоўскі
назваў законныя падставы, паводле якіх неабходна правядзенне грамадскіх
слуханняў: законы пра звароты грамадзян, закон аб мясцовым кіраване і
самакіраванне, Канстытуцыя Беларусі, Орхуская канвенцыя, а таксама
правапрымяняльная практыка – правядзенне падобных слуханняў у 2010 годзе.

 

У сваю чаргу
прадстаўнікі Менгарвыканкаму не прадставілі ніякіх падставаў, чаму не
праводзяцца слуханні, толькі заявіўшы, што якасць пітной вады адпавядае нормам,
а правядзенне грамадскіх слуханняў яны назвалі нямэтазгодным. “Было бачна,
што яны не надта напружваліся ў тлумачэннях і ставіліся да сваіх абавязкаў
халатна”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.

 

Вынікі паседжання
будуць абвешчаныя а 15.30. Запрашаем журналістаў на абвяшчэнне рашэння.

 

Нагадаем, у
жніўні 2013 года менчукі пры падтрымцы ініцыятывы “Наша Кунцаўшчына”
і аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” сабралі больш
за 500 подпісаў
з патрабваннем правесці грамадскія слуханні з прычыны
моцнай хларыраванасці пітной вады ў Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім
раёнах Менска.

 

З тых часоў усе
інстнацыі, у якія падаваліся звароты, дасылалі толькі адпіскі, маўляў, вада
добраяі няма аб чым турбавацца. Пры гэтым галоўнае патрабаванне правесці
шырокія грамадскія слуханні ігнаравалася.

 

Тады ў
Генеральную пракуратуру, Адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў былі
пададзеныя скаргі на дзеянні менскіх чыноўнікаў. Аднак звароты былі проста
перанакіраваныя ў Менгарвыканкам, на дзеянні якога іскардзіліся менчукі. У
вынікуніякага адказу ад менскіх чыноўнікаўпа сутнасці так і не было атрымана.

 

У сувязі з гэтым
ад імя 570 падпісантаў была дасланая скарга на Менгарвыканкам у суд Маскоўскага
раёна Менска з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў, якія не па
сутнасці і халатна выконвалі свае абавязкі, і галоўнае – дамагчыся правядзення
шырокіх грамадскіх слуханняў па праблеме моцнай хларыраванасці пітной вады ў
Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менска.

Болей навін