Менскія ўлады адмовілі ў правядзенні грамадскіх слуханняў па вадзе (відэа)

28 сакавіка 2014 17:15  |  Галоўныя навіны

Суд Маскоўскага
раёну Менска 28 сакавіка агалосіў вердыкт па пазове жыхароў Менску, пададзенага
пра падтрымцы аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” і ініцыятывы “Наша Кунцаўшчына”, адносна правядзення
грамадскіх слуханняў аб якасці пітной вады ў Маскоўскім, Фрунзенскім і
Кастрычніцкім раёнах Менску.

 

Суд пастанавіў,
што Менгарвыканкам адказаў аўтарам звароту ў тэрміны, прапісаныя ў законе, і
згодна сваёй кампетэнцыі. Датычна ж таго, што менскія ўлады праігнаравалі
патрабванне пра правядзенне грамадскіх слуханняў, суд патлумачыў, што гэта не ў
кампетэнцыі Менгарвыканкаму.

 

Між тым рэальнага
судовага разбіральніцтва не было, інакш як можна патлумачыць заяву пра адсутнасць
кампетэнцыі ў Менгарвыканкама, калі ў арт. 41 Закона аб мясцовым кіраванні і
самакіраванні кажыцца, што “выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку,
устаноўленым заканадаўствам … арганізуюць абмеркаванне на адпаведнай
тэрыторыі важных пытанняў мясцовага і рэспубліканскага значэння”.

 

“Мы не
патрабавалі выдаткавання нейкіх сродкаў ці нечага завышанага. Мы прапаноўвалі
чыноўнікам сустрэцца з людзьмі і абмеркаваць пытанні, якія хвалююць людзей. Але
менскія чыноўнікі, якія жывуць за кошт падаткаў, хаваюцца за паперкамі і
дзвярмі, і поўнасцю іггнаруюць інтарэсы простых грамадзян. Мы працягнем гэтую і
іншыя кампанію, інфармаваць СМІ і зацікаўленых грамадзян пра яе развіццё, каб
стварыць ціск на ўлады, каб абвешчаныя раней планы перавесці да 2018 году
Маскоўскі, Фрунзенскі і Кастрычніцкі раёны на артэзіянскія свідравіны, былі
выкананыя. Што тычыцца сённяшняга рашэння суду, то мы будзем абскарджваць яго ў
Менскім гарадскім судзе”, – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

 

Нагадаем, у жніўні 2013 года менчукі пры падтрымцы ініцыятывы “Наша
Кунцаўшчына” і аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя”сабралі больш за 500 подпісаўз патрабваннем
правесці грамадскія слуханні з прычыны моцнай хларыраванасці пітной вады ў
Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менска.

 

З тых часоў усе інстнацыі, у якія падаваліся звароты, дасылалі толькі
адпіскі, маўляў, вада добраяі няма аб чым турбавацца. Пры гэтым галоўнае
патрабаванне правесці шырокія грамадскія слуханні ігнаравалася.

 

Тады ў Генеральную пракуратуру, Адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў
былі пададзеныя скаргі на дзеянні менскіх чыноўнікаў. Аднак звароты былі проста
перанакіраваныя ў Менгарвыканкам, на дзеянні якога іскардзіліся менчукі. У вынікуніякага
адказу ад менскіх чыноўнікаўпа сутнасці так і не было атрымана.

 

У сувязі з гэтым ад
імя 570 падпісантаў была дасланая скарга на Менгарвыканкам у суд Маскоўскага
раёна Менска з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў, якія не па
сутнасці і халатна выконвалі свае абавязкі, і галоўнае – дамагчыся правядзення
шырокіх грамадскіх слуханняў па праблеме моцнай хларыраванасці пітной вады ў
Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менска.

 

Болей навін