Ярмошына: пры падліку галасоў у Віцебску камісіі парушылі заканадаўства

31 сакавіка 2014 13:27  |  Палітыка

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Віцебскай вобласці Таццяна
Севярынец атрымала адказ ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай на тое, што назіральнікі
на выбарчым участку № 46 у Віцебску не мелі магчымасці аглядаць падлік галасоў.

У адказе адзначаецца, што з практычным дапаможнікам ЦВК
для ўчастковых камісій і праведзенымі трэнінгамі, “старшыня камісіі
павінен паказаць наглядальнікам месца іх размяшчэння, якое дазваляе аглядаць
падлік”.

“Але, нягледзячы на тое, што члены ўчастковых камісій
прымалі непасрэдны ўдзел у трэнінгах, не ўсе яны, на жаль, належным чынам
выконвалі рэкамендацыі Цэнтральнай камісіі. З улікам гэтага пры правядзенні
наступных выбарчых кампаній асаблівая ўвагу будзе скіравана на неабходнасць
больш дакладнага выканання арганізатарамі выбарчага працэса рэкамендацый
Цэнтральный камісіі”, – гаворыцца ў адказе.

 

otet2.pdf

Болей навін