На калектыўны зварот менчукоў улады адказалі брутальнай адпіскай (фота)

10.04.2014, 13:01  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

На калектыўны зварот 51-га жыхара дамоў па вуліцы Ленінградская, Кірава, Бабруйская і Міхайлаўскі завулак у Менску адміністрацыя Кастрычніцкага раёну гораду адказала брутальнай адпіскай, у якой фактычна адмовілася што-небудзь рабіць у квартале. Подпісы былі сабраныя ў рамках кампаніі "Рада народных дэпутатаў" прамоўцам аргкамітэту БХД Максімам Гацаком падчас мясцовай кампаніі.

 

У сваім звароце жыхары кварталу прасілі ўсталяваць супраць няправільных парковак бетонныя абмежаванні на ходніках каля дамоў па адрасе Ленінградская 3, Міхайлаўскі завулак 4 і Кірава 5, металічныя абмежаванні на газонах на супраць дамоў па Ленінградскай 1 і 3 (каля іншых дамоў падобныя абмежаванні альбо ўжо ўсталяваныя, альбо ў іх няма неабходнасці).

 

Таксама падпісанты звароту прасілі перанесці смеццевыя скрыні ад дзіцячай пляцоўкі, а саму пляцоўку агарадзіць, каб на ёй не пілі, не спалі і не спраўлялі свае патрэбы звычайныя мінакі ды бяздомныя. Апроч таго, раённыя ўлады прасілі пракантраляваць рамонт асфальтабетоннага пакрыцця ва ўсім двары.

 

Аднак у Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну фактычна заявілі, што нічым гэтым яны займацца не будуць, а рамонт асфальтабетонного пакрыцця ў іх запланаваны толькі насупраць дому па адрасе Ленінградская 3. "Вы ўправе абскардзіць гэты адказ у Менгарвыканкам", - адзначаецца ў адказе.

 

"Менавіта гэта мы і зробім", - падкрэсліў Максім Гацак.


На калектыўны зварот менчукоў улады адказалі брутальнай адпіскай (фота)
На калектыўны зварот менчукоў улады адказалі брутальнай адпіскай (фота)

Навіны па тэме