Кіраўніцтва БХД і МХД усклала кветкі ў памяць ахвяраў тэракту ў менскім метро (фота)

11 красавіка 2014 12:41  |  Галоўныя навіны

У трэцюю гадавіну тэракту ў менскім метро кіраўніцтва Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў усклала 11 красавіка кветкі да помніку ахвярам жудаснага выбуху.

 

“У параўнанні
з мінулымі гадамі сёння ля ўваходу ў метро практычна няма кветак. Такога быць
непавінна. Мы заклікаем усіх беларусаў памятаць пра трагедыю 11 красавіка і
ўшаноўваць памяць загіблых”, – адзначыла лідар МХД Марына Хоміч.

 

“Насамрэч, у
выніку тэракту загінулі 17 чалавек. І тое, ўто адбылося, – гэта нацыянальная
трагедыя для беларускага народу. Наша задача – не дапусціць яе паўтарэння і
правесці незалежнае, адкрытае паўторнае расследвання тэракту. Гэта наш абавязак
перад сем’ямі, сваякамі і знаёмымі загіблых, гэта наш абавязак у імя будучыні
Беларусі”, – падкрэсліў сустаршыня аргкмітэту па стварэнні партыі БХД Віталь
Рымашэўскі.

 

Кіраўніцтва БХД і МХД усклала кветкі ў памяць ахвяраў тэракту ў менскім метро (фота)
Кіраўніцтва БХД і МХД усклала кветкі ў памяць ахвяраў тэракту ў менскім метро (фота)

Болей навін