Павал Севярынец сустрэўся з сенатарам ЗША Джонам Макейнам

17 красавіка 2014 13:04  |  Палітыка

Лідары беларускай
апазіцыі сустрэліся 16 красавіка ў Вільні з дэлегацыяй ЗША на чале з сенатарам
ад штата Арызона Джонам Маккейнам. Сустрэча была ініцыятывай амерыканцаў.

 

У сустрэчы з
беларускага боку ўдзельнічалі сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец, старшыня
Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідар грамадзянскай кампаніі
“Гавары праўду” Уладзімір Някляеў, старшыня Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай
партыі (Грамада) Ірына Вештард і кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

 

Асноўнымі тэмамі
сустрэчы сталі беларуска-амерыканскія адносіны, правядзенне справядлівых
выбараў у Беларусі і вызваленне палітычных зняволеных, а таксама кампанія 2015
і падзеі ва Ўкраіне .

Болей навін