У суботу ў Менску пройдзе Чарнобыльскі шлях

23.04.2014, 17:42  |  Галоўныя навіны, Палітыка, Грамадства

У суботу, 26 красавіка, у 28-ю гадавіну Чарнобыльскай трагедыі ў Менску пройдзе традыцыйная акцыя ўшанаванне памяці ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і падтрымкі пацярпелых - "Чарнобыльскі шлях".

 

Гарвыканкам дазволіў правядзенне "Чарнобыльскага шляху" ў звыклым апошнім часам фармаце: збор удзельнікаў з 16.00 да 16.30 каля кінатэатра "Кастрычнік", шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, правядзенне ў парку мітынгу з 17.30 да 18.30.

 

Запрашаем узяць удзел у акцыі!

Навіны па тэме