У Віцебску распачалася кампанія за пабудову паліклінічнага комплексу: ужо сабрана больш за 300 подпісаў

06.05.2014, 17:04  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

У Віцебску адбылося першае паседжанне сябраў і прыхільнікаў Беларускай Хрысціянскай, якія ў межах кампаніі "Народнае самакіраванне" будуць вырашаць праблему пабудовы паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева.

 

На паседжанні былі абмеркаваныя пытанні кампаніі, прайшоў трэнінг, а затым удзельнікі паседжання выйшлі "у поле". За адзін дзень сабрана больш за 200 подпісаў. Пробны выхад быў яшчэ 2 траўня, калі было сабрана 107 подпісаў.

 

"Бачна, што праблема атрымання медычных паслуг стаіць у Білева вельмі востра. Падчас збору подпісаў некаторыя жыхары далучыліся да ўдзелу ў кампаніі", - адзначыла каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.

Навіны па тэме