Гарадзенскі аблсавет не жадае адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў перад Менскам

07 мая 2014 13:37  |  Рада Народных Дэпутатаў

Гэта вынікае з адказу старшыні аблсавета І.Г. Жука
арганізатарам кампаніі “За малы памежны рух!” якая праводзіцца пры падтрымцы
БХД. Кіраўніцтва аблсавету рэкамендавала актывістам звярнуцца ў Міністэрства
замежных спраў Беларусі для таго, каб высветліць прычыны затрымкі рэалізацыі
дамовы аб малым памежным руху з Польшчай і Літвой.

 

У красавіку актывісты ініцыятывы накіравалі зварот у
Гарадзенскі аблсавет з просьбай патлумачыць пазіцыю новаабранага складу савета
наконт бязвізавага руху з Польшчай і Літвой. Яны прапанавалі кіраўніцтву
мясцовага органа ўлады арганізаваць сустрэчу з падпісантамі ліста і абмеркаваць
пытанне наконт бязвізавага руху для жыхароў прымежных тэрыторый.

 

Ініцыятары каманіі “За малы памежны рух!” таксама прасілі разгледзець
на сессіі Гродзенскага аблсавета пытанне зацягвання рэалізацыі беларускім бокам
пагаднення аб бязвізавым руху з Польшчай і Літвой і хадайнічаць перад прэзідэнцкай
адміністрацыяй і Міністэрствам замежных спраў Беларусі аб перадачы польскаму
ўраду ноты аб гатоўнасці беларускага боку да ўвядзення ў дзеянне Дамовы аб МПР.

Адзін з ініцыятараў кампаніі Зміцер Кухлей зазначыў: “Адказ
кіраўніцтва Гарадзенскага аблсавета нас не задавальняе. Мы спасылаліся на
канкрэтны артыкул Закона аб мясцовым кіраванні і самакіраванні. Згодна з
пунктам 1 артыкула 11 гэтага закона Савет ўдзельнічае ў абмеркаванні пытанняў
рэспубліканскага значэння, якія закранаюць інтарэсы адпаведнай тэрыторыі,
уносіць па іх свае прапановы ў адпаведныя дзяржаўныя органы і іншыя
арганізацыі. Аднак мясцовыя дэпутаты, якія павінны адстойваць інтарэсы сваіх
выбарцаў, ухіліліся ад выканнання сваіх непасрэдных абавязкаў. Мы будзем далей
змагацца за магчымасць для жыхароў прымежных рэгіёнаў наведваць Польшчу і Літву
без візаў.”

Актывісты 25 красавіку даслалі ліст у прэзідэнцкую
адміністрацыю, які падпісалі каля 500 грамадзян, з просьбай садзейнічаць
рэалізацыі пагаднення аб бязвізавым руху ў прымежых рэгіёнах. Ініцыятары
таксама плануюць звярнуцца ў беларускі МЗС і просяць далучацца да кампаніі
іншых жыхароў для таго, каб улады пайшлі насустрач інтарэсам грамадзян і ўвялі
бязвізавы рух у прымежных рэгіёнах.

 

Гарадзенскі аблсавет не жадае адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў перад Менскам

Болей навін