Для затрыманай Наталлі Бордак адмовіліся ўзяць ваду і ежу

10 мая 2014 20:14  |  Палітыка

Нясвіжскі сябар
затрыманай актывісткі аргкамітэту БХД Наталлі Бордак Алесь Язвінскі двойчы
спрабаваў перадаць ёй у пастарунак ваду і ежу, але ў міліцыі ўзяць гэта
адмовіліся.

 

Першы раз прыняць
перадачу не захацеў дзяжурны, у другі – замначальніка аддзелу ўнутраных спраў
Нясвіжскага райвыканкаму Дзяніс Яфімаў. Тым самым яны парушылі пастанову
Саўміну № 996 ад 21 лістапада 2013 году, адзначаюць праваабаронцы.

 

Таксама Наталля
Бордак не змагла патэлефанаваць з пастарунку дадому свайму няпоўнагадоваму сыну
і паведаміць пра сваё затрыманне.

 

Нагадаем, Наталлю
Бордак затрымалі 9 траўня
за плакат “Не пуцінскай вайне з Украінай!”.

Болей навін