Актывіста штабу бярозаўскага дэпутата БХД прымусілі звольніцца з працы

21 мая 2014 18:48  |  Палітыка

Бярозаўскі актывіст “свінога бунту” Аляксандр Аліхвер (падчас мясцовай кампаніі ён быў аным з галоўных актывістаў штабу дэпутата
ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Валера Білібухі – БХД) вымушаны звольніца з прыватнай мясной крамы. Пра
гэта намякнуў гаспадару крамы галоўны ветэрынар Бярозаўскага раёна Генадзь
Белавешкін, кажа Аляксандр Аліхвер:

 

Казалі: “Вось ваш работнік на нас вельмі моцна скардзіцца,
вы ж разумееце, што вы гандлюеце мясам, а мы ветслужба, мы вас можам
кантраляваць часцей і больш”. Быў дадзены празрысты намёк: “Ці вы паразмаўляеце
са сваім супрацоўнікам, ці мы вас прыціснем”.

 

Актывіста здзіўляе тое, што мясцовае начальства абураюць
заўвагі звычайных грамадзян, а калі пра тое самае кажа вышэйшае кіраўніцтва, то
ўважліва натуюць:

 

– На першай старонцы, на фотаздымку ў нашай раённай газеце
“Маяк”, усё наша кіраўніцтва раёна сядзіць і натуе кожнае слова. У гэты час
міністр сельскай гаспадаркі кажа пра тое, што сельская гаспадарка ў нас
стратная, што прадпрыемствы працуюць не правільна, што кіраўніцтва дрэннае, што
камбікормы дрэнныя. Але калі звычайны чалавек ім пра гэта кажа, яны лічаць, што
гэтага чалавека трэба проста зраўняць з зямлёй.

 

Па словах Аляксандра Аліхвера, мясцовым уладам мала таго,
што яны разарылі яго ферму, адняўшы магчымасць займацца ўлюбёнай справай, яны
хочуць адняць і апошні кавалак хлеба ў сям’і. Актывіст мае намер змагацца і
бараніць свае правы.

Болей навін