БХД віншуе Еўрапейскую народную партыю з перамогай!

26 мая 2014 17:11  |  Галоўныя навіны

Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе сваіх партнёраў з Еўрапейскай народнай
партыі з перамогай на выбарах у Еўрапейскі парламент. Паводле апошніх дадзеных,EPP набрала 28,5% галасоў выбаршчыкаў і атрымала 214 дэпутацкіх мандатаў з 751-го.
Гэта найлепш паказчык з усіх партыяў.

 

Мы спадзяемся,
што гэтыя вынікі пойдуць на карысць усёй Еўропе, будуць спрыяць еднасці
еўрапейцаў на падставе хрысціянскіх каштоўнасцяў і супольнай мінуўшчыны і
абароне краін Усходняй Еўропы ад агрэсіі з Усходу.

 

БХД таксама вітае
вынікі прэзідэнцкіх вынікаў у суседніх краінах – ва Ўкраіне і Літве, дзе
атрымалі перамогу адпаведна Пятро Парашэнка і Даля Грыбаўскайце. Спадзяемся,
што вынікі выбараў пойдуць на карысць гэтым краінам і ўзмацненню супрацоўніцтва
паміж беларускім, літоўскім і ўкраінскім народамі.

Болей навін