БХД: Беларусь усё больш робіцца прыдаткам Расеі

29.05.2014, 13:19  |  Галоўныя навіны, Палітыка, Эканоміка

Заява БХД адносна падпісання дамовы пра стварэнне Еўразійскага эканамічнага звязу:

 

"Падпісанне 29 траўня Аляксандрам Лукашэнкам ад імя Беларусі дамовы пра стварэнне Еўразійскага эканамічнага звязу ставіць краіну яшчэ ў большую залежнасць ад Расеі.

 

Гэтая дамова не нясе эканамічнай выгады Беларусі, спрыяе стагнацыі беларускай эканоміцы і супярэчыць патрэбам нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Замест дыверсіфікацыі знешнеэканамічных і знешнепалітычных сувязяў улады яшчэ шчыльней прывязваюць Беларусь да Расеі, робячы яе дэ факта прыдаткам новай Расейскай імперыі.

 

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя патрабуе выхады з гэтай дамовы, Арганізацыі дамовы пра калектыўную бяспеку і іншых падобных дамоваў і арганізацыяў.

 

Падпісанне такіх дамоваў - гэта рэальныя крокі па страце суверэнінту Беларусі і знішчэнню незалежнасці беларускай дзяржавы".

Навіны па тэме