БХД пачала кампанію “За якасную медыцыну для ўсіх” (фота)

03 чэрвеня 2014 22:03  |  Галоўныя навіны

Сябры аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя прэзентавалі ў Менску сваю новую кампанію. Яна называецца «За якасную медыцыну для ўсіх».
Пра гэта распавёў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.
 
Паводле яго, акцыя праходзіць у межах кампаніі «Народны кантроль»:
– Сёння была прэзентаваная кампанія “За якасную медыцыну для ўсіх”, якая найбольш актыўна праходзіць у Гародні і Віцебску. Ужо пачаты збор подпісаў пад гэтай кампаніяй. Мы дамагаемся, каб у паліклініках,у залежнасці ад сітуацыі, якая ёсць на месцы, або павялічылася колькасць дактароў, якія абслухоўаюць насельніцтва ў паліклініках, альбо, калі гэтага патрабуюць людзі, будаўніцтва нейкіх дадатковых паліклінік і адкрыццё дадатковых кабінетаў.
 
У прэзентацыі кампаніі «За якасную медыцыну» прынялі ўдзел каардынатары з Віцебску – Таццяна Севярынец, і з Гародні – Мікола Баўсюк. Кампанія будзе праходзіць да канца года, – дадаў наш суразмоўца.
 
БХД пачала кампанію “За якасную медыцыну для ўсіх” (фота)

Болей навін