Прэзентацыя “Беларускай глыбіні” Севярынца ў Менску – у сераду а 18-й на Чарнышэўскага 3а

09.06.2014, 14:01  |  Галоўныя навіны, Грамадства

У сераду, 11 чэрвеня, у Менску па адрасе Чарнышэўскага 3а адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Беларуская глыбіня”.

 

"Беларуская глыбіня” – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а таксама Пружанскаму раёну, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.

 

Пачат прэзентацыі – 18:00.

 

Уваход вольны.

 

Запрашаем зацікаўленых і журналістаў.

Навіны па тэме