Марына Хоміч: чыноўнік не павінен распараджацца лёсам студэнтаў (відэа)

10.06.2014, 14:58  |  Галоўныя навіны, Грамадства, Эканоміка

Хрысціянскія дэмакраты выступаюць за адмену прымусовай адпрацоўкі выпускнікоў вну і за захаванне добраахвотнага размеркавання. Пра гэта заявіла ў межах праекту Epramova лідар Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч.

 

"Калі студэнт хоча мець гарантаванае месца працы, дзяржава павінна забяспечыць яго гэтай магчымасцю. Калі ж малады спецыяліст у стане сам знайсці сабе прыстойную працу, яго лёсам не павінен распараджацца чыноўнік. Дзеючая сістэма размеркавання патрабуе пераменаў”, - адзначыла яна.

 

На думку лідара МХД, адсутнасць кадраў у асобных рэгіёнах не павінна вырашацца выключна адміністратыўнымі мерамі, якімі сёння карыстаецца ўлада. "Наадварот, гэтыя меры толькі спараджаюць карупцыю на месцах і ў навучальных установах. Малады спецыяліст, які з’ехаў на адпрацоўку па размеркаванні, часцей за ўсё мае жабрацкі заробак і дрэнную сацыяльную абароненасць. Мала хто ў гэты перыяд можа стварыць сям’ю, заводзіць сям’ю”, - кажа яна.

 

Марына Хоміч таксама падкрэсліла, што дзяржава павінна ствараць спрыяльныя ўмовы для забеспячэння працаўладкавання маладых людзей "шляхам матывавання маладых спецыялістаў, шляхам стварэння ўмоваў для працы ў рэгіёнах, прэстыжу гэтай працы”.

 


 

Навіны па тэме