Апраўданні ўладаў аб спажыванні алкаголю ў Беларусі выклікаюць у беларусаў смех (фота)

17.06.2014, 14:15  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

У пасёлку Лясны і вёсцы Бараўляны Мінскага раёна жыхары актыўна далучаюцца да кампаніі «Народны кантроль». Ініцыятыва БХД у абарону сям’і і дзяцей ад алкаголю не пакінула грамадзян абыякавымі: людзі ахвотна ставяць свае подпісы пад распрацаванымі прапановамі.

Як адзначыў адзін з актывістаў БХД: "Людзі з цікавасцю рэагуюць на тое, што Беларусь выйшла на першае месца па спажыванні алкаголя. Прынамсі, тлумачэнні ўладаў, што сусветная арганізацыя аховы здароў’я памылілася ў сваіх лічбах, выклікае ў людзей самыя розныя рэакцыі: у каго здзіўленне, у каго агіду, а ў каго і проста смех. Адзін з суразмоўцаў у Бараўлянах падкрэсліў: калі мы першыя ў біатлоне, дык гэта - заслуга кіраўніка дзяржавы, а калі мы першыя ў свеце па спажыванні алкаголю, дык гэта проста сусветная арганізацыя аховы здароўя памылілася…”
 
Навіны па тэме