Менскі абласны суд адмяніў пастанову Нясвіжскага суду ў дачыненні Наталлі Бордак

24 чэрвеня 2014 12:33  |  Галоўныя навіны

 

Менскі абласны суд 24 чэрвеня адмяніў пастанову Нясвіжскага
раённага суду ў дачыненні да актывісткі аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Наталлі Бордак.

 

Справа накіраваная на новы разгляд, бо міліцыянты
няправільна кваліфікавалі дзеянні актывісткі. Апроч таго, у справе выяўленыя
працэсуальныя парушэнні, распавёў прысутны на працэсе в.а. каардынатар менскай
абласной арганізацыі аргкамітэту БХД Павал Пракаповіч.

 

Падчас суду адвакату атрымалася даказаць, што Наталля Бордак
не праводзіла пікет, нікога не арганізоўвала і нікому не перашкаджала, а
папросту выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю.

 

Пра новую дату разгляду актывістцы паведамяць пазней,
распавяла Наталля Бордак.

 

Нагадаем, Нясвіжскі суд 19 траўня аштрафаваў Наталлю Бордак на 20 базавых велічынь (3 млн рублёў) за плакат “Не пуцінскай вайне з Украінай!”. Актывістка БХД была затрыманая 9 траўня і ўсе выходныя да панядзелка 12 траўня правяла ў міліцыі.

Болей навін