“Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”: больш чым у 40 гарадах пададзена каля 100 заявак на пікеты

26 чэрвеня 2014 12:00  |  Галоўныя навіны

Рэгіянальныя ініцыятывы ў межах кампаніі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
“Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” падалі больш чым у 40 гарадах
каля 100 заявак на пікеты ў падтрымку дэалкагалізацыі Беларусі.

 

Мэта кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” – прыняццё
неадкладных мераў па спыненні
спайвання беларускага насельніцтва. У яе рамках распрацаваныя заканадаўчыя прапановы
да дзяржаўных уладаў
, якія улічваюць досвед заходніх краінаў.

 

“Ва ўсім цывілізаваным
свеце даўно забароненая рэклама алкаголю, а ў нас яна толькі павялічваецца
насуперак афіцыйным заявам. Алкаголь прадаецца ў агульных залах, папулярызуецца
пад выглядам пітной вады, увесь час павялічваецца выпуск алкагольнай прадукцыі. Нятрэба вынаходзіць ровар, каб прыняць дзейсныя крокі па спыненні
алкагалізацыі – дастаткова ўзяць досвед замежных краін. Таксама БХД выступае за
тое, каб арганізацыям, якія аказваюць дапамогу людзям, што сутыкаюцца з
праблемай алкагалізму, выдваліся льготы пры арэндзе памяшканняў ці памяшканні
вылучаліся для іх бясплатна”, – адзначы сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

 

“Улады заяўляюць аб разуменні сітуацыі, але іх дзеянні супярэчаць
заявам. Каб спыніць алкагалізацыю, неабходна пераадольць алкагольнае лобі, якое
моцна звязанае з рэгіянальнымі чыноўнікамі. Для гэтага і праводзіцца шырокая
грамадская кампанія, мэта якой прымусіць улады пайсці на спыненне алкагалізацыі”,
– падкрэсліў ён.

 

Спіс гарадоў, у якіх пададзеныя заяўкі:

1.Асіповічы

2.Ашмяны

3.Бабруйск

4.Баранавічы

5.Бараўляны

6.Барысаў

7.Бялынічы

8.Берасце

9.Валожын

10. Вілейка

11. Віцебск

12. Гародня

13. Гомель

14. Жлобін

15. Жодзіна

16. Іванава

17. Івацэвічы

18. Кіраўск

19. Клічаў

20. Кобрын

21. Крычаў

22. Ліда

23. Магілёў

24. Мазыр

25. Маладзечна

26. Масты

27. Мінск

28. Мядзель

29. Навагрудак

30. Нясвіж

31. Орша

32. Пінск

33. Пухавічы

34. Радашковічы

35. Ракаў

36. Рэчыца

37. Салігорск

38. Свіслач

39. Слонім

40. Слуцк

41. Стоўбцы

Болей навін