У Мінску прадставілі «Беларускі Пілігрымскі Хіт» (відэа, фотарэпартаж)

30 чэрвеня 2014 13:29  |  Грамадства

29 чэрвеня, напярэдадні часу пілігрымак, у Мінску быў прадстаўлены зборнік найлепшых паломніцкіх спеваў  па-беларуску — “Беларускі Пілігрымскі Хіт”, які выйшаў пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі», паведамляе карэспандэнт Крыніца.INFO.

Распачалася нядзельная імпрэза з выканання беларускага рэлігійнага гімну «Магутны Божа» грэка-каталіцкім хорам «Прасфара». Затым перад гасцямі выступілі некаторыя з удзельнікаў «Беларускага Пілігрымскага Хіту» – гурт «Laudans», выканаўцы Мікола Крышнёў і Алеся Ўнукоўская. Прачытала свае вершы, прысвечаныя пілігрымкам, і журналістка Аксана Ючкавіч.

Апроч таго, людзі, якія спрычыніліся да выдання складанкі і правядзення канцэрту, атрымалі дыскі з рук вядучай мерапрыемства Вольгі Севярынец. Скончылася імпрэза спевам малітвы «Ойча наш» у выкананні хору «Прасфара».

Нагадаем, складанка «Беларускі Пілігрымскі Хіт» з’яўляецца шостай у серыі “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Спярша былі “Хрысціянскія гімны” (2008), “Хіты праслаўлення” (2009), зборнік калядных хітоў “Хрыстос нарадзіўся” (2009), велікодных “Хрыстос уваскрос” (2010), а таксама складанка “Бардаўскі Хрысціянскі Хіт” (2010). Наступнымі ў серыі “БХХ” чакаюцца зборнік найлепшых хрысціянскіх патрыятычных спеваў “Люблю Беларусь”, “Беларускі Хрысціянскі Рок” і “Беларускі Літургічны Спеў”.

 

У «Беларускі Пілігрымскі Хіт» увайшлі спевы ў выкананні калектываў «Голас Душы», «Міласць», «Laudans», «Gloria», «Радасць», «Рыбы», «Еднасць», «Подых Духа», «Пілігрымы», а таксама Ганны і Ядзвігі Багдановічаў, Юлі Фраловай, Алесі Ўнукоўскай, Міколы Крышнёва.

Фота і відэа – Надзея Гацак

IMG_5022

IMG_5031

Хор «Прасфара»

IMG_5033

Вядучая Вольга Севярынец

IMG_5037

IMG_5056

Выступае гурт «Laudans»

IMG_5059

IMG_5062

IMG_5072

IMG_5083

IMG_5085

IMG_5097

Мікола Крышнёў

IMG_5100

IMG_5102

IMG_5109

IMG_5111

IMG_5112

IMG_5113

IMG_5116

IMG_5125

Чытае вершы Аксана Ючкавіч

IMG_5131

IMG_5132

IMG_5136

IMG_5137

IMG_5138

IMG_5141

Алеся Ўнукоўская

IMG_5154

IMG_5178

 

Болей навін