Адзінаму дэмакратычнаму дэпутату дагэтуль не выдалі дэпутацкае пасведчанне

30.06.2014, 14:37  |  Навіны » Палітыка

Сябру аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Валеру Білібуху, які адзіны з дэмакратычных актывістаў здолеў стаць дэпутатам мясцовага савету, дагэтуль не выдалі дэпутацкага пасведчання.

 

Яму, як і іншым дэпутатам Першамайскага сельсавету Бярозаўскага раёну, павінны былі выдаць пасведчанні яшчэ ў сакавіку, аднак дагэтуль дэпутаты гэтых дакументаў не маюць, хаця і праводзяць рэгулярна свае паседжанні.

 

Нагадаем, прамоўца аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Валер Білібуха, які шмат увагі надзяляў абароне інтарэсаў грамадзян падчас вынішчэння ўладамі сялянскіх гаспадарак пад выглядам барацьбы з АЧС, абраны дэпутатам.

 

Валер Білібуха, які балатаваўся па Жычынскай акрузе ў Першамайскі сельсавет Бярозаўскага раёну, атрымаў перамогу як на датэрміновым галасаванні, так і на галасаванні па хатах і ў асноўны дзень галасавання.

Навіны па тэме